Урок беларускай мовы ў 6 класе

 

Тэма: Парадкавыя лічэбнікі, іх скланенне, ужыванне і правапіс

Мэты:

 

* САДЗЕЙНІЧАЦЬ ЗАСВАЕННЮ ВУЧНЯМІ ЗНАЧЭННЯ ПАРАДКАВЫХ ЛІЧЭБНІКАЎ, ІХ ГРАМАТЫЧНАЙ СУАДНЕСЕНАСЦІ З АДНОСНЫМІ ПРЫМЕТНІКАМІ І СЛОВАЎТВАРАЛЬНАЙ СУВЯЗІ З КОЛЬКАСНЫМІ ЛІЧЭБНІКАМІ, СІНТАКСІЧНАЙ РОЛІ Ў СКАЗЕ;

*  ВЫПРАЦОЎВАЦЬ УМЕННІ ВЫДЗЯЛЯЦЬ СЛОВАЗЛУЧЭННІ З ПАРАДКАВЫМІ ЛІЧЭБНІКАМІ, УСТАНАЎЛІВАЦЬ ІХ ЗНАЧЭННЕ, ВЫЗНАЧАЦЬ ІХ РОД, ЛІК, СКЛОН, СПОСАБ УТВАРЭННЯ, СІНТАКСІЧНУЮ РОЛЮ Ў СКАЗЕ,ПРАВІЛЬНА ЗМЯНЯЦЬ РАЗНАСТАЙНЫЯ ГРУПЫ ПАРАДКАВЫХ ЛІЧЭБНІКАЎ, УЖЫВАЦЬ ВА ЎЛАСНЫМ ВУСНЫМ І ПІСЬМОВЫМ МАЎЛЕННІ;

* ФАРМІРАВАЦЬ МІКРАКЛІМАТ У КЛАСЕ, ВЫХОЎВАЦЬ

КЕМЛІВАСЦЬ, ДАБРЫНЮ, ЛЮБОЎ І ПАВАГУ ДА РОДНАЙ МОВЫ.

 

Тып урока:камбінаваны.

 

Абсталяванне: кветка-рамонак, падручнік па беларускай мове для 6 класа, картка -памятка, карткі-табліцы, карткі з заданнямі, мяч, тэсты.

Міжпрадметныя сувязі: беларуская літаратура, матэматыка, фізкультура.

Эпіграф:

Аб сабе сказаць хачу:

Усе прадметы я лічу.

Няма часу адпачыць:

Кожны просіць палічыць -

Колькі іх, каторы ён?

Лічбы – працы маёй плён.

            

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.Вітанне з вучнямі.

Дзень добры і сядайце, калі ласка,

Прыйшла сустрэч доўгачаканая пара.

Вас запрашаю на ўрок, нібыта ў казку,

Жадаю поспехаў, шчасця і дабра!

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.
  2. Актуалізацыя апорных ведаў.

Настаўнік трымае ў руках кветку – рамонак з 12 пялёсткамі, на якіх пытанні і заданні. Вучні адрываюць пялёсткі, адказваюць на пытанні. Такім чынам аднаўляецца неабходны матэрыял для новай тэмы.

-         Што такое лічэбнік?

-         Якія вы ведаеце разрады лічэбнікаў па значэнні?

-         Якія бываюць лічэбнікі па структуры?

-         Што абазначае лічэбнік у сказе?(Сем на два – чатырнаццаць. Заняткі пачынаюцца ў дзевяць гадзін. Сёння ў пятай школе сустрэча з пісьменнікамі.)

-         Знайсці лічэбнікі ў радку ( тры трайны трэці тройка   трое;                                                        пяць пяцёрка пяты   па-пятае пятак ; два падвоіць   двойня   удвух двайны другі).

-         Якая сінтаксічная функцыя ў сказе лічэбніка? ( Тры і тры – шэсць. Восем дзеліцца на чатыры. Адной рукой дае, другой рукой адбірае.)

4.Тлумачэнне новай тэмы.

1.Чытанне тэарэтычнага матэрыялу падручніка – ст.290 – 293.

Пытанні:

-         Як утвараюцца парадкавыя лічэбнікі?

-         Па чым змяняюцца і да чаго дапасуюцца парадкавыя лічэбнікі?

-         Як скланяюцца парадкавыя лічэбнікі?

-         Як скланяюцца складаныя парадкавыя лічэбнікі?

-         Як скланяюцца састаўныя парадкавыя лічэбнікі?

Вучні адказваюць на пытанні, атрымліваюць карткі – памяткі.

 

5.Замацаванне набытых ведаў.

1.Практыкаване 473 (вусна).

 

2.Гульня з мячом (называюцца колькасныя лічэбнікі, утварыць ад іх парадкавыя).

 

3.Творчы дыктант.

Настаўнік дыктуе сказы з парадкавымі і колькаснымі лічэбнікамі, вучні выпісваюць толькі словазлучэнні з лічэбнікамі і характарызуюць іх ( праца з карткамі №1).

 

Сказы:

 

На Беларусі працякае дваццаць тысяч восемсот рэк.

 

Кніга”Псалтыр” была надрукавана Ф.Скарынам у адна тысяча пяцьсот сямнаццатым годзе.

 

Восьмага сакавіка адзначаецца Міжнародны жаночы дзень.

 

Вучні шостага класа хутка паедуць на экскурсію.

 

Дзеці складаюць трэцюю частку насельніцтва Зямлі.

 

4.Праскланяць розныя па саставе парадкавыя лічэбнікі:

 

Н. 76                         Н. 67                       Н. 800

Р.   163                       Р. 400                       Р. 18

Д. 407                      Д. 526                       Д. 724

В. 5                           В. 17                         В. 97

Т. 642                         Т. 721                     Т. 30

М. 50                           М. 80                       М. 629

( першы стоўбік вусна , два наступныя – пісьмова ў сшытках самастойна).

 

Хвіліна адпачынку.

 

  1. Мы павінны абыходзіцца з лічэбнікамі вельмі ўважліва і далікатна: трэба ўмець іх правільна вымаўляць , скланяць, запісваць, ужываць у вусным і пісьмовым маўленні. Аднаму вучню было дадзена заданне запісаць лічэбнікі, замяніўшы лічбы словамі. Вучань выканаў заданне . А як ён справіўся, мы зараз праверым. Уявіце на хвілінку сябе карэктарамі.

 

Пяцьдзісяты     восемьнадцаты   міліённы     дзвюхсоты       шэснадцаты     сямнаццаты         восемсоты   підзесяты     адзіннацаты     трыццаты.

 

  1. Праца з карткамі №2.

 

 

  1. Тры хвіліны шчырасці.

 

Настаўнік чытае дзіцячую казку “ Дабро і зло”.

Гутарка па пытаннях:

Што значыць быць добрым?

А што прыемней рабіць – дабро ці зло?

 

Далей настаўнік прапануе вучням запісаць некалькі сказаў , у якіх яны ўспомняць, якія добрыя ўчынкі яны зрабілі ўчора, а можа нават і сёння. Пры гэтым вучні павінны выкарыстаць лічэбнікі.

 

6. Падвядзенне вынікаў урока. Тэст.

7. Рэфлексія. Мішэнь.

8. Інфармацыя пра дамашняе заданне.

 

 

 

№ сказа

Словаздучэнні   з лічэбнікамі

К.

П.

Просты

Складаны

Састаўны

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Запомніце !

 

Парадкавыя лічэбнікі

1.Утвараюцца ад колькасных , якія абазначаюць цэлыя лікі.

2.Змяняюцца па родах, ліках, склонах і дапасуюцца да назоўнікаў.

3.Скланяюцца як прыметнікі.

4.Пры змяненні складаных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняя частка.

5.Пры змяненні састаўных парадкавых лічэбнікаў змяняецца толькі апошняе слова.

 

 

 

 

Утварыце ад колькасных лічэбнікаў парадкавыя. Вызначце род , лік .склон і сінтаксічную ролю лічэбнікаў у сказах.

 

1.З якой радасцю сустрэлі людзі (1)________________ праменні сонца.

2.Ды і (2)__________ адзнакі сведчылі, штогэта ўжо не малпы.

3.(1) ___________выграбалі рукамі нейкія карэнні, (2)___________ шукалі на дрэвах плады, (3)_____________                                              

стараліся злавіць і знайсці што-небудзь жывое.(Я. Маўр)

 

 

 

 

 

 

 

Тэст для самаправеркі

1.Парадкавыя лічэбнікі выражаюць…

а) якасць і ўласцівасць прадметаў;

б) парадак і месца сярод аднародных прадметаў;

в) прыналежнасць прадметаў.

2.Парадкавыя лічэбнікі ўтвараюцца…

а) ад зборных лічэбнікаў;

б) ад дробавых лічэбнікаў;

в) ад колькасных лічэбнікаў, якія абазначаюць цэлыя лікі.

3.Парадкавыя лічэбнікі змяняюцца, як і прыметнікі, па ____________________________________ і дапасуюцца да ___________________ .

4.Праскланяйце парадкавы лічэбнік разам з назоўнікам.

Н. трохсоты метр,   сто пяты нумар.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

 

 

 

 

 

 

 

поделиться в: